Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БЕЛАВУСАЎ Іван Ерафеевіч
[1913, в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Карандышава Шуміхінскага р-на Курганскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.7.1945. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай прапагандзе і агітацыі”. 30.12.1945 пастановай следчага аддзела УНКДБ Гомельскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 7582-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.