Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕЛАВУСАЎ Іван Ерафеевіч 

БЕЛАВУСАЎ Іван Ерафеевіч

[1913, в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Карандышава Шуміхінскага р-на Курганскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.7.1945. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай прапагандзе і агітацыі”. 30.12.1945 пастановай следчага аддзела УНКДБ Гомельскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 7582-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".