Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АРШАЎСКІ Пётр Афанасевіч
[27.7.1887, в. Судзілы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Селішча Клімавіцкага р-на. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ. 9.10.1939 рэабілітаваны і 4.11.1939 вызвалены Клімавіцкім раённым аддзелам НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 5999 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.