Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АНДРЖЭЯК Фелікс Іосіфавіч
[1893, в. Закржуйка Люблінскай губ., цяпер Польшча – 4.12.1937, Магілёў, турма НКВД]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту
настаўнік 5-й пачатковай школы Магілёва. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.7.1937 у Магілёве па адрасе: Кузнецкі зав., д. 12. Асуджаны 2.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю і як нацыяналіст” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.10.1989 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа А. № 11564 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.