Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АНДРЖЭЯК Фелікс Іосіфавіч 

АНДРЖЭЯК Фелікс Іосіфавіч

[1893, в. Закржуйка Люблінскай губ., цяпер Польшча – 4.12.1937, Магілёў, турма НКВД]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту
настаўнік 5-й пачатковай школы Магілёва. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.7.1937 у Магілёве па адрасе: Кузнецкі зав., д. 12. Асуджаны 2.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю і як нацыяналіст” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.10.1989 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа А. № 11564 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"