Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АМОСАЎ Трыфан Амосавіч
[1882, в. Сураўні Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Сураўні. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 6.6.1929. Асуджаны 1.10.1929 за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 20.8.1993. Групавая справа А. і інш. (усяго каля 15 чалавек) № 23096-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.