Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АМОСАЎ Трыфан Амосавіч 

АМОСАЎ Трыфан Амосавіч

[1882, в. Сураўні Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Сураўні. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 6.6.1929. Асуджаны 1.10.1929 за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 20.8.1993. Групавая справа А. і інш. (усяго каля 15 чалавек) № 23096-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".