Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АЛЯКСЕЙЧЫК (АЛЯСЕЙЧЫК) Іосіф Цімафеевіч
[1895, в. Пакалюбічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1921–23 г. служыў у Чырвонай Арміі. У пачатку 1930-х г. працаваў настаўнікам Старасельскай школы ў Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.1.1933 у Полацку. Асуджаны 21.1.1933 калегіяй АДПУ як “кіраўнік контррэвалюцыйнай групоўкі” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом. 16.5.1959. Групавая справа А. і інш. № 9453-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.