Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЛЯКСЕЙЧЫК (АЛЯСЕЙЧЫК) Іосіф Цімафеевіч 

АЛЯКСЕЙЧЫК (АЛЯСЕЙЧЫК) Іосіф Цімафеевіч

[1895, в. Пакалюбічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1921–23 г. служыў у Чырвонай Арміі. У пачатку 1930-х г. працаваў настаўнікам Старасельскай школы ў Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.1.1933 у Полацку. Асуджаны 21.1.1933 калегіяй АДПУ як “кіраўнік контррэвалюцыйнай групоўкі” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом. 16.5.1959. Групавая справа А. і інш. № 9453-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"