Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.
Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:
Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)Главная » Справочники » Жертвы и палачи » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » САПРЫЦКІ Аскар Абрамавіч
[1894, в. Халочча Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чачэрскі р-н Гомельскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Падчас арышту — нам. наpкама земляробства БССР. Арыштаваны 26.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31/2, кв. 3. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.10.1956. Асабовая справа С. №7399-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 3, кв. 4 арыштавана настаўніца Мінскай школы № 2, маці дваіх дзяцей Сапрыцкая Берта Навумаўна (н. 9.1.1900 у Гомелі ў сям’і службоўца; мела вышэйшую адукацыю), жонка Аскара Сапрыцкага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД прыгаворана як «член сям’і ворага народа, асуджанага да ВМП» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа С. № 6763-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Рэпрэсаваныя...
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.