Index » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » САПРЫЦКІ Аскар Абрамавіч 

САПРЫЦКІ Аскар Абрамавіч

[1894, в. Халочча Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чачэрскі р-н Гомельскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Падчас арышту — нам. наpкама земляробства БССР. Арыштаваны 26.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31/2, кв. 3. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.10.1956. Асабовая справа С. №7399-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 3, кв. 4 арыштавана настаўніца Мінскай школы № 2, маці дваіх дзяцей Сапрыцкая Берта Навумаўна (н. 9.1.1900 у Гомелі ў сям’і службоўца; мела вышэйшую адукацыю), жонка Аскара Сапрыцкага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД прыгаворана як «член сям’і ворага народа, асуджанага да ВМП» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Выз­валена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа С. № 6763-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"