Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Жертвы и палачи

Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.

Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)

Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:

Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)

Главная » Справочники  » Жертвы и палачи  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » МУРЗО Сяргей Мікітавіч 

МУРЗО Сяргей Мікітавіч

[1912, Масква — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, настаўнік. З сям’і рабочага. Да 1930 працаваў токарам на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе «Камінтэрн». У 1934 скончыў МПІ.

З успамінаў З. Біралы: «Мой аднакурснік Сяргей Мурзо ў чарзе [па хлеб. — Л. М.] страціў прытомнасць. Апамятаўшыся, ледзь дайшоў да інтэрната».

З успамінаў С. Шушкевіча: «Дэкан інстытута знайшоў пад падушкай студэнта — былога віцебскага рабочага (Сяргея Мурзо. — Л. М.) — два тамы твораў С. Ясеніна і патрабаваў выключыць з інстытута чытача «кулацкіх упадніцкіх твораў». На агульным студэнцкім сходзе вы­сту­піў В. Маракоў. Ён нагадаў зборнік С. Ясеніна «Русь Савецкая», «Паэ­му пра 26», даказаў, што яго сябар ведае, як адрозніць станоўчае і патрэбнае ад шкоднага і слабога. Студэнт скончыў інстытут разам з усімі таварышамі крытыка-творчага аддзялен­ня».

Друкаваўся з 1929. Належаў да так званых паэтаў-ударнікаў, асноўнай тэмай якіх было ўслаўленне працы рабочага. Быў членам Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Да арышту — настаўнік СШ у Краснаполлі Магілёўскай вобл. Арыштаваны 3.11.1936 у Мінску або пасля арышту дастаўлены ў Мінск, бо разам з шэрагам літаратараў абвінавачваўся ў адным злачынстве. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны 29.10.1937. Рэабілітаваны 10.11.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 3929 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

З архіваў НКВД:

Справка.

Дело Мурзо Сергея Никитича вместе с заключением, в котором ставится вопрос о прекращении дела за отсутствием преступления, представлено 28.6.56 г. в… Коллегию Верховного суда СССР для рассмотрения. №№ 9-17987-37.

30.8.1956.

Тв.: Ля сталёвых бліскучых машын // Рытмы будавання. Віцебск, 1930.

Кр.: БП. Т. 4; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст. Мн., 1999; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".