Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЯЦКЕВІЧ (ЯЦКЕВИЧ) Васіль Вікенцевіч 

ЯЦКЕВІЧ (ЯЦКЕВИЧ) Васіль Вікенцевіч

[1903, в.  Восава (?) Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], стараста адной з Аршанскіх цэркваў. Беларус. З сялянскай сям’і. Падчас арышту працаваў на Аршанскай чыгуначнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.3.1932 у Оршы Віцебскай вобл. Асуджаны 13.4.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3  гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Я. № 20433-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Я.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"