Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЯРАШЭВІЧ (ЯРАШЕВИЧ) Сцяфан Антонавіч
[1880 в. Верхмень Ігуменскага пав., Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 11.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1908—28 псаломшчык Мікалаеўскай або Аляксандра-Неўскай (на могілках) царквы ў Смалявічах. У 1930-я г. працаваў у калгасе «Добрая воля» ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.9.1937. Асуджаны 31.10.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Я. і інш. № 22214-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.