Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЯРАШЭВІЧ (ЯРАШЕВИЧ) Сцяфан Антонавіч 

ЯРАШЭВІЧ (ЯРАШЕВИЧ) Сцяфан Антонавіч

[1880 в. Верхмень Ігуменскага пав., Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 11.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1908—28 псаломшчык Мікалаеўскай або Аляксандра-Неўскай (на могілках) царквы ў Смалявічах. У 1930-я г. працаваў у калгасе «Добрая воля» ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.9.1937. Асуджаны 31.10.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Я. і інш. № 22214-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".