Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЯЗВІЦКІ (ЯЗВИЦКИЙ) Іаан
[1869, Расія (?) — 1936], протаіерэй, апошні рэктар Мінскай духоўнай семінарыі да яе закрыцця ў 1918. Падчас арышту настаяцель царквы св. Марыі Магдаліны ў Мінску на вул. Старажоўскай. Паводле некаторых звестак арыштаваны ў 1927, асуджаны да зняволення і этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Пасля вызвалення жыў (верагодна, у сваякоў) ва Уладзімірскай вобл., Расія.
Кр.: Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.