Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЮШКО Уладзімір Антонавіч
[1888, в. Вялікія або Малыя Жухавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1916 настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Хатаевічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Плешчаніцы) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Акцябр Лагойскага р-на Мінскай вобл. Падчас арышту настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Грозава, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 24.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ю. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.