Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЮШКО Уладзімір Антонавіч 

ЮШКО Уладзімір Антонавіч

[1888, в. Вялікія або Малыя Жухавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1916 настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Хатаевічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Плешчаніцы) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Акцябр Лагойскага р-на Мінскай вобл. Падчас арышту настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Грозава, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 24.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ю. і інш. № 27605-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф.  2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".