Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЮДЗЕНІЧ (ЮДЕНИЧ) Іосіф Васілевіч
[1874, в. Заселле Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], святар. Беларус. З духоўнага саслоўя. У сярэдзіне 1920-х г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Прылукі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Ю. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна. Мн., 1995.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.