Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЮДЗЕНІЧ (ЮДЕНИЧ) Іосіф Васілевіч 

ЮДЗЕНІЧ (ЮДЕНИЧ) Іосіф Васілевіч

[1874, в. Заселле Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], святар. Беларус. З духоўнага саслоўя. У сярэдзіне 1920-х г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Прылукі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Ю. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна. Мн., 1995.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".