Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШЫРАЕЎ (ШИРЯЕВ) Сімяон Дзмітрыевіч 

ШЫРАЕЎ (ШИРЯЕВ) Сімяон Дзмітрыевіч

[6.6.1885, мяст. Вула Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 9.1.1956], святар, верагодна, брат Андрэя Дзімітрыевіча Шыраева* . У 1920-я г. жыў ва Усевалажску Ленінградскай вобл. Да 1931 арыштоўваўся 5 разоў. Тройчы асуджаны да ссылкі. Зноў арыштаваны 21.4.1931. 8.10.1931 прыгавораны да 3 гадоў ППК. Вызвалены 22.7.1933 (датэрмінова). З 25.11.1948 другі святар царквы пры Рыжскім Троіца-Сергіевым жаночым манастыры. 23.5.1949 прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую пустынь. Пахаваны на Шувалаўскіх могілках у Ленінградзе. Асабовая справа Ш. № п-83017 захоўваецца ў архіве УФСБ Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобл.

Кр.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.


* У 1910-я г. настаяцель Ільінскага храма в. Белькіна Себеж­скага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"