Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШЫРАЕЎ (ШИРЯЕВ) Сімяон Дзмітрыевіч
[6.6.1885, мяст. Вула Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 9.1.1956], святар, верагодна, брат Андрэя Дзімітрыевіча Шыраева* . У 1920-я г. жыў ва Усевалажску Ленінградскай вобл. Да 1931 арыштоўваўся 5 разоў. Тройчы асуджаны да ссылкі. Зноў арыштаваны 21.4.1931. 8.10.1931 прыгавораны да 3 гадоў ППК. Вызвалены 22.7.1933 (датэрмінова). З 25.11.1948 другі святар царквы пры Рыжскім Троіца-Сергіевым жаночым манастыры. 23.5.1949 прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую пустынь. Пахаваны на Шувалаўскіх могілках у Ленінградзе. Асабовая справа Ш. № п-83017 захоўваецца ў архіве УФСБ Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобл.
Кр.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.