Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШЫМКОВІЧ (ШИМКОВИЧ) Іосіф Васілевіч 

ШЫМКОВІЧ (ШИМКОВИЧ) Іосіф Васілевіч

[1872, в. Данілавічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўкі р-н Гомельскай вобл. — ?], іерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, брат Пятра Шымковіча. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1892). З 1904 служыў ва Увазнясенскім храме в. Сватошыца Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл., благачынны цэркваў 2-й акругі Горацкага пав. Арыштаваны 31.7.1937 у в. Навасёлкі Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда Групавая справа Ш. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"