Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШЫМКОВІЧ (ШИМКОВИЧ) Іосіф Васілевіч
[1872, в. Данілавічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўкі р-н Гомельскай вобл. — ?], іерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, брат Пятра Шымковіча. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1892). З 1904 служыў ва Увазнясенскім храме в. Сватошыца Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл., благачынны цэркваў 2-й акругі Горацкага пав. Арыштаваны 31.7.1937 у в. Навасёлкі Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда Групавая справа Ш. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
[Паводле кнігі: т. II, с. 447]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.