Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШЫМАНОЎСКІ (ШИМАНОВСКИЙ) Мікалай 

ШЫМАНОЎСКІ (ШИМАНОВСКИЙ) Мікалай

[1871, мяст. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Сын Грыгорыя Шыманоўскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскай царкве в. Дуброва Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. 28.2.1894 пераведзены ў Свята-Троіцкі храм мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1898). З 1899 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы ў родным мястэчку. Узнагароджаны набедранікам, камілаўкай (1914). Арыштаваны 2.9.1930. Асуджаны 25.4.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. і Комі АССР. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 26.9.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Ш. № 29933-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Да 1899 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы ў мяст. Дукора, адначасова выкладаў у царкоўна-прыходскім вучылішчы, член благачыннага савета (з 1884).

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"