Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШЫМАНОЎСКІ (ШИМАНОВСКИЙ) Мікалай
[1871, мяст. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Сын Грыгорыя Шыманоўскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскай царкве в. Дуброва Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. 28.2.1894 пераведзены ў Свята-Троіцкі храм мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1898). З 1899 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы ў родным мястэчку. Узнагароджаны набедранікам, камілаўкай (1914). Арыштаваны 2.9.1930. Асуджаны 25.4.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. і Комі АССР. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 26.9.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Ш. № 29933-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.