Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШЫЛОВІЧ (ШИЛОВИЧ) Васілій Якаўлевіч 

ШЫЛОВІЧ (ШИЛОВИЧ) Васілій Якаўлевіч

[лют. 1879, в. Мялешкавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Георгіеўскай царквы в. Макраны, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 4.12.1929 у в. Красная Горка, цяпер Капыльскі р-н. Асуджаны 20.1.1930 з інш. святарамі, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Котлас). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ш. № 23923-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"