Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШЫЛОВІЧ (ШИЛОВИЧ) Васілій Якаўлевіч
[лют. 1879, в. Мялешкавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Георгіеўскай царквы в. Макраны, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 4.12.1929 у в. Красная Горка, цяпер Капыльскі р-н. Асуджаны 20.1.1930 з інш. святарамі, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Котлас). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ш. № 23923-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.