Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШЫДЛОЎСКІ (ШИДЛОВСКИЙ) Ціхан Васілевіч
[1886, в. Карзуны (Корзуны) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 26.3.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 7.2.1938. Асуджаны 14.2.1938 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Ш. № 22245-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[From the book: vol. II, pp. 444–445]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.