Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЧАТЫРКІН (ЧЕТЫРКИН) Сергій Сцяпанавіч 

ЧАТЫРКІН (ЧЕТЫРКИН) Сергій Сцяпанавіч

[1878, мяст. Горы Чавускага пав. Магілёўская губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — сак. 1930 (?), Магілёў, турма АДПУ]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Верагодна, брат Леаніда Сцяпанавіча Чатыркіна* . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 17.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 са святаром Парфірыем Сіняковым калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.8.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Ч. і інш. № 10509-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1895). У 1904—09 настаяцель Іаанаўскага храма в. Анікавічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н, благачынны цэр­кваў 1-й акругі.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"