Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦЯСЛЕНКА (ТЕСЛЕНКО) Кузьма Антонавіч
[1886, в. Дахноўка, цяпер Чаркаская вобл., Украіна — 1933 (?), Магілёў, турма НКВД], святар. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Паўлавічы Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 1.12.1932. Асуджаны 7.3.1933 з актыўнымі прыхаджанамі Пятром Абложкіным (1865), Дарафеем Баравіковым (1880), Фёдарам Гапонавым (1882), Ягорам Гвоздзевым (1894), Яфімам Дзеруновым (1881), Пятром Завадскім (1906), Трафімам Мініным (1873), Мікалаем Немыцько (1910), Аляксеем Патапавым (1867), Мітрафанам Трусавым (1877), Данілам Філімонавым (1902), Марцінам Філімонавым (1906), Раманам Філімонавым (1903) асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.6.1961 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Ц. і інш. № 7419-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.