Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦЯСЛЕНКА (ТЕСЛЕНКО) Кузьма Антонавіч 

ЦЯСЛЕНКА (ТЕСЛЕНКО) Кузьма Антонавіч

[1886, в. Дахноўка, цяпер Чаркаская вобл., Украіна — 1933 (?), Магілёў, турма НКВД], святар. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Паўлавічы Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 1.12.1932. Асуджаны 7.3.1933 з актыўнымі прыхаджанамі Пятром Абложкіным (1865), Дарафеем Баравіковым (1880), Фёдарам Гапонавым (1882), Ягорам Гвоздзевым (1894), Яфімам Дзеруновым (1881), Пятром Завадскім (1906), Трафімам Мініным (1873), Мікалаем Немыцько (1910), Аляксеем Патапавым (1867), Мітрафанам Трусавым (1877), Данілам Філімонавым (1902), Марцінам Філімонавым (1906), Раманам Філімонавым (1903) асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.6.1961 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Ц. і інш. № 7419-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".