Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦЯСЕЛЬСКІ (ТЕСЕЛЬСКИЙ) Мікалай Нікіфаравіч
[1901, в. Тамашаўка, цяпер Уманскі р-н Чаркаскай вобл., Украіна — ?]. Украінец. Скончыў духоўную семінарыю (?). Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў настаяцелем у Аляксандpа-Неўскай царкве ў Мінску. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 24.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Малеўшчынская, д. 26, кв. 1. Асуджаны 15.12.1945 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю і служэнне святаром у час нямецкай акупацыі» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. Пасля вызвалення (6.9.1952) працаваў інжынерам. Рэабілітаваны 8.9.1967 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ц. № 19803-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.