Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦЯСЕЛЬСКІ (ТЕСЕЛЬСКИЙ) Мікалай Нікіфаравіч 

ЦЯСЕЛЬСКІ (ТЕСЕЛЬСКИЙ) Мікалай Нікіфаравіч

[1901, в. Тамашаўка, цяпер Уманскі р-н Чаркаскай вобл., Украіна — ?]. Украінец. Скончыў духоўную семінарыю (?). Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў настаяцелем у Аляксандpа-Неўскай царкве ў Мінску. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 24.12.1944 у  Мінску па адрасе: вул. Малеўшчынская, д. 26, кв. 1. Асуджаны 15.12.1945 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю і служэнне святаром у час нямецкай акупацыі» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. Пасля вызвалення (6.9.1952) працаваў інжынерам. Рэабілітаваны 8.9.1967 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ц. № 19803-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".