Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦІХАНОВІЧ (ТИХАНОВИЧ) Іосіф Аўсенцевіч 

ЦІХАНОВІЧ (ТИХАНОВИЧ) Іосіф Аўсенцевіч

[1877, в. Хатынічы Пінскага пав. Мінскай губ. — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). Служыў у Магілёўскай губ. Арыштаваны 19.9.1937 у в. Вярэйцы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Праходзіў па адной справе са святарамі Мікалаем Вярыгам, Даніілам Каржанеўскім, Мікалаем Заўсцінскім, Сімяонам Зяленскім, старастам і актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 20.10.1937 з інш. святарамі тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.9.1963 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Ц. і інш. № 8901 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"