Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦІХАНАЎ (ТИХОНОВ) Іаан Ціханавіч
[1864, мяст. Астроўна Сенненскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. Да арышту дыякан Свята-Троіцкай царквы ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.12.1931. Асуджаны 14.7.1932 з 15 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ц. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.