Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦІХАНАЎ (ТИХОНОВ) Іаан Ціханавіч 

ЦІХАНАЎ (ТИХОНОВ) Іаан Ціханавіч

[1864, мяст. Астроўна Сенненскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. Да арышту дыякан Свята-Троіцкай царквы ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.12.1931. Асуджаны 14.7.1932 з 15  свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ц. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".