Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЦЕЛЯНКОЎ (ТЕЛЕНКОВ) Ісак Дзянісавіч 

ЦЕЛЯНКОЎ (ТЕЛЕНКОВ) Ісак Дзянісавіч

[1881, в. Любіж Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у Пакроўскай царкве в. Збышын Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.2.1930. Асуджаны 9.3.1930 са святарамі Пятром Цэрбалёвым, Аляксіем Шубадзёравым і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую прапаганду» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Групавая справа Ц. і інш. № 13496 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"