Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ХРЫСТАФОРАЎ (ХРИСТОФОРОВ) Іларыён Хрыстафоравіч 

ХРЫСТАФОРАЎ (ХРИСТОФОРОВ) Іларыён Хрыстафоравіч

[1873, в. Каралі Віцебскай губ. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у адной з цэркваў Лепеля Віцебскай вобл. Арыштаваны 25.2.1937 у Лепелі па адрасе: вул. Вакзальная, д. 16. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Х. і інш. з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"