Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ХРЫСТАФОРАЎ (ХРИСТОФОРОВ) Іларыён Хрыстафоравіч
[1873, в. Каралі Віцебскай губ. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у адной з цэркваў Лепеля Віцебскай вобл. Арыштаваны 25.2.1937 у Лепелі па адрасе: вул. Вакзальная, д. 16. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Х. і інш. з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.