Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ХРОЛ Юліян Іванавіч
[1869, мяст. Лужкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Скончыў духоўную семінарыю. Арыштаваны 29.12.1929 у мяст. Беразіно, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Асуджаны 14.2.1930 са святаром Аляксандрам Акулічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.8.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Х. № 27985-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
24.2.1921 у мяст. Лужкі арыштаваны чыноўнік Ваеннага ведамства Хрол Іван Іванавіч (н. ў 1888 у мяст. Лужкі), брат Юльяна Хрола. 3.4.1921 асуджаны за «шпіянаж» да года пазбаўлення волі і вывезены ў Смаленск. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.12.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Яго асабовая справа № 22942-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
У 1937 у Арле (Расія) арыштаваны і асуджаны тройкай НКВД да ВМП касір чыгуначнай станцыі Арол Хрол Антон Іванавіч (н. ў 1878 у мяст. Лужкі), брат Юльяна Хрола. Дата смерці невядома.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Реквием: книга памяти жертв политических репрессий на Орловщине.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.