Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ХРОЛ Юліян Іванавіч 

ХРОЛ Юліян Іванавіч

[1869, мяст. Лужкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Скончыў духоўную семінарыю. Арыштаваны 29.12.1929 у мяст. Беразіно, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Асуджаны 14.2.1930 са святаром Аляксандрам Акулічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.8.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Х. № 27985-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

24.2.1921 у мяст. Лужкі арыштаваны чыноўнік Ваеннага ведамства Хрол Іван Іванавіч (н. ў 1888 у мяст. Лужкі), брат Юльяна Хрола. 3.4.1921 асуджаны за «шпіянаж» да года пазбаўлення волі і вывезены ў Смаленск. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.12.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Яго асабовая справа № 22942-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

У 1937 у Арле (Расія) арыштаваны і асуджаны тройкай НКВД да ВМП касір чыгуначнай станцыі Арол Хрол Антон Іванавіч (н. ў 1878 у мяст. Лужкі), брат Юльяна Хрола. Дата смерці невядома.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Реквием: книга памяти жертв политических репрессий на Орловщине.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".