Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ХРАМЕНКОЎ (ХРОМЕНКОВ) Данііл Данілавіч 

ХРАМЕНКОЎ (ХРОМЕНКОВ) Данііл Данілавіч

[1874, в. Малыя Немкі Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], святар (абнаўленчы). Беларус. З сялянскай сям’і. У 1900—10-я г. дыякан (?) Пакроўскай царквы в. Чырвоная Буда (тагачасны паштовы адрас: ст. Насавічы) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл., выкладаў у царкоўна-прыходскай школе пры царкве. У 1930-я г. служыў ва Уваскрасенскім і Георгіеўскім храмах у Чавусах Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Х. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"