Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ХРАМЕНКОЎ (ХРОМЕНКОВ) Данііл Данілавіч
[1874, в. Малыя Немкі Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], святар (абнаўленчы). Беларус. З сялянскай сям’і. У 1900—10-я г. дыякан (?) Пакроўскай царквы в. Чырвоная Буда (тагачасны паштовы адрас: ст. Насавічы) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл., выкладаў у царкоўна-прыходскай школе пры царкве. У 1930-я г. служыў ва Уваскрасенскім і Георгіеўскім храмах у Чавусах Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Х. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.