Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ХВАЛЬКО Міхаіл Максімавіч 

ХВАЛЬКО Міхаіл Максімавіч

[1884, в. Гарадзішча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], абнаўленчы святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Цялядавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 31.5.1948. Асуджаны 18.8.1948 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.12.1993 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Х. № 35697-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"