Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ХВАЛЬКО Міхаіл Максімавіч
[1884, в. Гарадзішча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], абнаўленчы святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Цялядавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 31.5.1948. Асуджаны 18.8.1948 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.12.1993 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Х. № 35697-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.