Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ФЁДАРАЎ (ФЕДОРОВ) Леанід Андрэевіч 

ФЁДАРАЎ (ФЕДОРОВ) Леанід Андрэевіч

[1866, в.  Забалацце Рагачоўскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і службоўца. Да арышту «слухач рэлігійнага вучылішча культа» (так у справе). Арыштаваны 9.3.1938 у  в. Лужок Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 28.3.1939 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.8.1991 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Ф. № 14708 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"