Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ФЁДАРАЎ (ФЕДОРОВ) Леанід Андрэевіч
[1866, в. Забалацце Рагачоўскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і службоўца. Да арышту «слухач рэлігійнага вучылішча культа» (так у справе). Арыштаваны 9.3.1938 у в. Лужок Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 28.3.1939 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.8.1991 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Ф. № 14708 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.