Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ФЕАФАН (ШАМЯЦІЛА)
[1880, в. Плотніца Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], архімандрыт, сын Іаана Шамяцілы, брат Мікалая (Шамяцілы). Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы ў мяст. Пагост Слуцкага пав., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 15.2.1931. Асуджаны 7.2.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК. Вызвалены 28.2.1933. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.6.1969 тpыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і інш. (усяго каля 80 чалавек) № 27941-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.