Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ФЕАФАН (ШАМЯЦІЛА) 

ФЕАФАН (ШАМЯЦІЛА)

[1880, в. Плотніца Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], архімандрыт, сын Іаана Шамяцілы, брат Мікалая (Шамяцілы). Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы ў мяст. Пагост Слуцкага пав., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 15.2.1931. Асуджаны 7.2.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК. Вызвалены 28.2.1933. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.6.1969 тpыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і інш. (усяго каля 80 чалавек) № 27941-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".